Гомельское областное поисковое общественное объединение "Нiколi не забудзем" официальный сайт: http://nikolinezabudzem.www.by/
Нiколi не забудзем
Людей, которые ищут солдат РККА питаясь святым духом в природе нет, наша работа государством не финансируется, всё что мы делаем, делаем по собственной воле и за свой счет, в свободное от основных занятий время, и упрекать нас в этом не надо.
У мінулым годзе мы ўжо расказвалі пра тое, як ўраджэнцы вёскі Ужынец па ініцыятыве малодшага пакалення вырашылі ўстанавіць помнік сваім аднавяскоўцам, якія ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў партызанскіх атрадах і загінулі за вызваленне роднай краіны.
А напярэдадні Дня незалежнасці і 77-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў жыхары і ўраджэнцы вёскі зноў сабраліся на малой радзіме, каб ушанаваць памяць тых амаль ста ўраджэнцаў, якія са зброяй у руках змагаліся супраць захопнікаў. І зноў ініцыятарам правядзення сустрэчы стала моладзь, у прыватнасці, Аляксандр Медвядкоў – камандзір пошукавага атрада “Гонар ветэрану”.
Была яшчэ адна нагода – дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, 80-годдзе з дня пачатку самай крывавай і бесчалавечнай вайны ў гісторыі чалавецтва. Дарэчы, у памяць пра трагічныя падзеі першых дзён вайны ўдзельнікі ваенна-гістарычнага клуба “Калінкавіцка-Мазырскі Пошук” разам з пошукавым клубам “Гонар ветэрану” паказалі рэканструкцыю бою паміж чырвонаармейцамі і акупантамі. Удзельнікамі рэканструкцыі ў якасці санінструктара таксама стала загадчык Агародніцкага ФАПа Надзея Пугач, дапамагала ёй Алена Паўловіч.
У памяць пра незваротныя ахвяры вайны была аб’яўлена хвіліна маўчання, услед за якой грымнуў ружэйны залп.
Урачыста прагучаў Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. Перад вяскоўцамі выступілі старшыня Юравіцкага сельвыканкама Леанід Пянько, начальнік групы прызыву ваеннага камісарыяту Арцём Булаўка, намеснік дырэктара Бярозаўскай школы Наталля Качан, кіраўнік ваенна-гістарычнага клуба “Калінкавіцка-Мазырскі Пошук” Яўгеній Сергіенка. Віншавалі з днём вёскі, адзначылі важнасць гістарычнай памяці, сувязі пакаленняў, што асабліва важна для моладзі, якая ў большасці сваёй з’яўляецца “дзецьмі асфальту”.
З пачуццём і тактам прачытала верш “Брацішка” ветэран працы Яўгенія Рубан. Бацька Яўгеніі Аляксандраўны прайшоў вайну і вярнуўся дамоў, скалечаны раненнямі.
Тэматычныя вершы таксама прачыталі ветэран працы Таццяна Жолуд і прадстаўніца маладога пакалення Лізавета Цырулік.
Добры настрой і станоўчыя эмоцыі падарылі сяльчанам Сяргей Яраш, Стэфанія Каралёва, якія выканалі некалькі душэўных песень, а таксама баяніст Мікалай Чубса. З роляй вядучай святай выдатна справілася Жанна Жданава.
Культурную старонку свята вёскі дапоўнілі выстава рукадзелля мясцовых умеліц, а таксама выстава зброі і амуніцыі часоў Вялікай Айчыннай вайны, наладжаная клубам “Калінкавіцка-Мазырскі Пошук”.
Свята вёскі прайшло, як кажуць, на адным дыханні. Нават калі прагучалі апошнія музычныя акорды і цёплыя шчырыя словы найлепшых пажаданняў, сяльчане доўга не разыходзіліся, стаялі, размаўлялі, успаміналі добрым словам агульных знаёмых, дзяліліся ўражаннямі і выказвалі спадзяванне на хуткую новую сустрэчу. Упэўнена, яна абавязкова будзе!
Любоў Яраш, бібліятэкар Агародніцкай сельскай бібліятэкі-клуба, памочнік старшыні Юравіцкага сельвыканкама па вёсцы Ужынец.
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах