Гомельское областное поисковое общественное объединение "Нiколi не забудзем" официальный сайт: http://nikolinezabudzem.www.by/
Нiколi не забудзем
Людей, которые ищут солдат РККА питаясь святым духом в природе нет, наша работа государством не финансируется, всё что мы делаем, делаем по собственной воле и за свой счет, в свободное от основных занятий время, и упрекать нас в этом не надо.
Амаль 80 гадоў аддзяляюць нас ад суровага і грознага часу вайны. Але нішто, ніхто і ніколі не згладзіць з памяці нашага народа Вялікую Айчынную вайну – самую цяжкую і бязлітасную ў гісторыі нашай Радзімы. Бо жыве яна ў сэрцах людзей, бо да гэтага часу яшчэ не загоены яе раны і не вычарпаны боль. І не забыты тыя, хто аддаў жыццё за Вялікую Перамогу.
826 дзён доўжылася акупацыя Юравіч, і ўвесь гэты час не спынялася барацьба супраць фашыстаў. Але поўнае вызваленне сяла ад ворага адбылося толькі 29 лістапада 1943 года.
“У раёне ніжняга цячэння ракі Прыпяць нашы войскі з баямі пасунуліся наперад і занялі населеныя пункты Замосце, Лозкі, Крышычы, Юравічы, Града” – передалі ў той дзень па радыё зводку Савінфармбюро.
За гэтымі сціслымі радкамі – драматычныя падзеі з адвагай і храбрасцю, доблесцю і ратнымі подзвігамі салдат і партызан. Мяркуючы па прозвішчах на плітах брацкай магілы, Юравічы вызвалялі воіны 55-й, 81-й і 356-й стралковых дывізій 61-й арміі, а таксама партызаны 2-й Калінкавіцкай брыгады.
Дорага аплачана вызваленне старажытнай Юравіцкай зямлі: 302 савецкія воіны загінулі ў баях за Юравічы, Граду і Шарэйкі. З палёў вайны ў родную вёску не вярнуліся і 128 юравічан. І таму кожны год 29 лістапада, у дзень вызвалення Юравіч, мы, удзячныя нашчадкі, прыходзім да брацкай магілы і да помніка землякам у цэнтры вёскі, каб мінутай маўчання ўшанаваць памяць тых, хто аддаў сваё жыццё за свабоду і незалежнасць Радзімы.
У гэтым годзе памятны дзень раздзялілі разам з намі члены ваенна-гістарычнага клуба “Калінкавіцка-Мазырскі пошук” Мікалай Дронік і Аляксандр Медвядкоў, старшыня паэтычнага клуба “Бумеранг” Святлана Крупіна, члены Гомельскага пошукавага атрада “Знамя РККА” Яўгеній Жыгар і Уладзімір Жыгар, кіраўнік клуба “Юны журналіст” Мазырскага ЦТДзіМ г. Мазыра Таццяна Андрыеўская. Выказаўшы сваю грамадзянскую пазіцыю чалавечнасці, яны падалі прыклад і паказалі, што захаваць гістарычную праўду аб вялікім подзвігу савецкіх воінаў – наш агульны свяшчэнны доўг. І мы, новае пакаленне Беларусі, услед за старэйшым пакаленнем аддаём даніну павагі тым, хто мужна змагаўся са зброяй у руках, ратаваў свет ад карычневай чумы, у цяжкай барацьбе з ворагам адстаяў свабоду і незалежнасць нашай роднай Беларусі.
Заупакойную ліцію па ахвярах вайны правёў іярэй Віктар са Свята-Ражство-Багародзічнага мужчынскага манастыра.
Клірык Тураўска-Мазырскай епархіі Сергій Капітан адзначыў, што тая страшная вайна не толькі мінулае, яе подых яшчэ ведьмі моцна адчуваецца і ў нашы дні. Таму мы павінны памятаць гэты дзень і тых, хто аддаў свае маладыя жыцці ў імя свабоды і міру.
Пасля хвіліны маўчання да манумента ў гонар землякоў, што не вярнуліся з вайны, былі ўскладзены вянкі і кветкі.
У той жа дзень ваенна-гістарычны клуб “Калінкавіцка-Мазырскі пошук” арганізаваў для вучняў Юравіцкай школы выставу з ваенных рэчаў Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнікі клуба расказалі аб прызначэнні кожнай з іх і прымяненні байцамі Чырвонай Арміі ў канкрэтнай сітуацыі.
З удзелам членаў ваенна-гістарычнага клуба “Калінкавіцка-Мазырскі пошук” у школе прайшоў урок мужнасці, а таксама экскурсія ў краязнаўчы музей, дзе ў гэты час была прадстаўлена тэматычная выстава работ вучняў Рыгора Сафронава ўзорнай ізастудыі “Каляровыя алоўкі” Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі…
Імчыць няспынны час, адны пакаленні зменяцца другімі. Толькі непарушнымі застаюцца пліты на брацкіх магілах – памяць і сімвал бессмяротнага подзвігу. І да іх будуць прыходзіць людзі з кветкамі, каб зноў і зноў аддаць даніну павагі тым, хто загінуў за наша шчаслівае Сёння…
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах